06.03.2024

З 1 сакавіка 2024 г. Міжнародным бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) зменены памеры міжнародных пошлін па міжнародных заяўках.

Азнаёміцца з актуальнымі памерамі пошлін можна па спасылцы.

Даведка:
Пошліны, прадугледжаныя на міжнароднай фазе пры падачы міжнароднай заяўкі, уключаюць пошліну за перасылку, міжнародную пошліну за падачу і пошліну за правядзенне міжнароднага пошуку.

Пошліна за перасылку выплачваецца на карысць ведамства, якое вызначае яе памер і тую валюту, у якой дадзеная пошліна павінна быць выплачаная.

Міжнародная пошліна за падачу выплачваецца на карысць Міжнароднага бюро, а пошліна за правядзенне Міжнароднага пошуку - на карысць адпаведнага Міжнароднага пошукавага органа.

Неабходнасць выплаты розных пошлін у рознай валюце тлумачыцца тым, што розныя кампетэнтныя міжнародныя органы маюць права ўсталяваць пошліну ў любой зручнай для іх валюце.

Выплата названых пошлін у адпаведнасці з правіламі 14.1(з), 15.3 і 16.1(f) Інструкцыі да PCT павінна быць праведзена заяўнікам на працягу аднаго месяца з даты атрымання міжнароднай заяўкі.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: НЦІУ

Вверх