09.02.2024

Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) сумесна з Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці і Еўразійскім патэнтным ведамствам праводзіць XVI Міжнародную алімпіяду па інтэлектуальнай уласнасці для старшакласнікаў.

Удзельнікамі алімпіяды могуць стаць навучэнцы выпускных (11-х) класаў агульнаадукацыйных устаноў (а таксама 9-х і 10-х класаў – у асобнай намінацыі), выпускнікі прафесійных адукацыйных устаноў (каледжаў, вучылішчаў).

Тэрміны правядзення:

I тур (па 11 сакавіка 2024 г.) – анлайн-тэсціраванне па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) на сайце РДАІУ;

II тур (з 1 лютага па 18 сакавіка 2024 г.) – прадстаўленне ў экспертную камісію РДАІУ пісьмовых работ на адну з дадзеных тэм па ІУ;

III тур (26 красавіка 2024 г.) – вочная абарона работ фіналістамі і выкананне конкурснага задання (магчымы ўдзел анлайн).

Пераможца, прызёры і фіналісты атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі, дадатковыя балы пры паступленні ў РДАІУ у бягучым годзе.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: olimpiada.rgiis.ru/

Вверх