08.11.2023

З 17 па 23 лістапада 2023 г. у Кемераўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё прадукцыйных сіл Кузбаса». Мерапрыемства прымеркавана да юбілейнай даты: 75 гадоў таму, у 1948 г., адбылася Усесаюзная канферэнцыя Акадэміі навук СССР па вывучэнні прадукцыйных сіл Кузбаса.

Канферэнцыя ўключае 13 секцый рознай накіраванасці: «Вугальная прамысловасць», «Металургія», «Хімічная прамысловасць», «Энергетыка», «Машынабудаванне», «Будаўніцтва і будіндустрыя. Інфраструктура», «Транспарт, ЖКГ і дарогі», «Экалагічная палітыка і ўстойлівае развіццё: выклікі і рашэнні», «Сельская гаспадарка», «Турызм», «Цыфравізацыя і штучны інтэлект», «Культура, ахова здароўя, адукацыя, фізічная культура і спорт», «Рэгіянальная эканоміка і фінансы».

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі рэгіёнаў і органаў выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, вядучыя расійскія і замежныя навукоўцы, прадпрыемствы і арганізацыі.

З дадатковай інфармацыяй па канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: xn--75--8cdewpxg0eafp.xn--p1ai/

Вверх