08.11.2023

4 лістапада 2023 г. супрацоўнікі НЦІУ і члены іх сем'яў наведалі музей «Краіна міні», дзе прадстаўлены самыя вядомыя славутасці Беларусі ў мініяцюры.

Экскурсія арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства.

Музей «Краіна міні» крочыць у нагу з сучасным светам у эпоху тэхналогій. У экспазіцыі прадстаўлены інтэрактыўныя мультымедыйныя зоны. Кожны асобны міні-макет мае сваю інтэрактыўную «фішку». Адна экспазіцыя – гэта адзін міні-свет, у які акунаешся з галавой.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Марына Бацян

Вверх