10.05.2024

25 гадоў таму, 11 мая 1999 г., у Дзяржаўным рэестры сартоў раслін зарэгістраваны пад № 1 «МІРТАН» (лубін вузкалісны), патэнтаўладальнік – Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (аўтары: Мікалай Купцоў, Таццяна Міронава, Ніна Пушнова, Вера Грынь, Леанора Забароўская, Ядвіга Вершаловіч).

З апісаннем іншых аб'ектаў прамысловай уласнасці можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў раздзеле «Базы даных».

Даведка:
Базы даных НЦІУ дазваляюць атрымаць доступ да інфармацыі аб аб'ектах права прамысловай уласнасці, зарэгістраваных у дзяржаўных рэестрах Рэспублікі Беларусь, а таксама аб наступных зменах у дадзеных рэгістрацыях.

Сістэма дазваляе праводзіць асноўныя віды пошуку:

  • тэматычны (прадметны) – па назве аб'екта прамысловай уласнасці або класіфікацыйным індэксе;

  • нумарацыйны – па нумары заяўкі або патэнта (пасведчання);

  • фірмовы (імянны) – па прозвішчы, імені (найменні) праваўладальніка, заяўніка ці аўтара.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: НЦІУ

Вверх