Падарожжа ў свет штучнага інтэлекту – AI Journey
10 ноября 2023
Цікавае
З 22 па 24 лістапада 2023 г. у Маскве пройдзе VIII Міжнародная канферэнцыя па штучным інтэлекце (ШІ) і машынным навучанні AI Journey 2023. Навукова-інавацыйнае мерапрыемства збярэ вядучых расійскіх і міжнародных экспертаў.
Тэматычныя трэкі і дыскусіі будуць прысвечаны апошнім распрацоўкам у галіне ШІ, яго ролі ў рэалізацыі дзяржаўных ініцыятыў і развіцці бізнесу, а таксама папулярызацыі тэхналогій сярод моладзі.
Удзельнікаў AI Journey чакаюць прэзентацыі і выступленні экспертаў у рамках трох тэматычных трэкаў: навука, бізнес і грамадства. Слухачы пазнаёмяцца з лепшымі практыкамі і кейсамі ўкаранення ШІ ў розных галінах эканомікі і такімі перадавымі тэхналогіямі, як камп'ютарны зрок (CV), моўная аналітыка (Speech Analytics), графы (Graphs), вялікія моўныя мадэлі (LLM) і генератыўны ШІ. На пляцоўцы таксама абмяркуюць пытанні рэгуляторыкі і этыкі, ролю ШІ у стварэнні рашэнняў на карысць грамадства, устойлівага развіцця і ESG.
Таксама на мерапрыемстве будуць падведзены вынікі адкрытага адбору навуковых артыкулаў AI Journey Science і міжнародных анлайн-спаборніцтваў па штучным інтэлекце AI Challenge і AIJ Contest.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра канферэнцыю можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах AIJ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: aij.ru/