11.01.2024

Напярэдадні Дня беларускай навукі, які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ) праводзіць віртуальную выставу «Крок у навуку: вучоныя Беларусі».

На анлайн-выставе прадстаўлены выданні пра беларускіх навукоўцаў, якія ўнеслі і працягваюць уносіць значны ўклад у айчынную і сусветную навуку. Сярод айчынных даследчыкаў шмат маладых людзей, перспектыўных навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннямі ў розных галінах, імкнуцца развіваць беларускую навуку будучыні.

Таксама РНТБ генерыруе базу дадзеных  «Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы» – біябібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім утрымліваецца інфармацыя аб ураджэнцах Беларусі, выдатных асобах, жыццё і дзейнасць якіх цалкам або часткова звязана з нашай краінай, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай навуковай і тэхнічнай думкі з пачатку XVI стагоддзя па цяперашні час.

Азнаёміцца з экспанатамі выставы можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: rlst.org.by/

Вверх