12.02.2024

Міжнародная вучэбная праграма Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Складанне патэнтавых заявак» распрацавана ў супрацоўніцтве з Міжнароднай асацыяцыяй адвакатаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці (FICPI) для ўдасканалення ведаў і навыкаў спецыялістаў, якія жадаюць павысіць сваю кваліфікацыю ў галіне складання патэнтавых заявак. Удзельнікі атрымліваюць веды аб метадах і метадалогіі складання формулы і спецыфікацый вынаходстваў, аналізе вынаходстваў і стратэгічных рашэннях пры падачы заявак.

Дадзеная праграма навучання прызначана для тых, хто мае прафесійную або камерцыйную цікавасць да тэмы патэнтавання, а таксама тых, хто імкнецца удасканаліць свае навыкі складання патэнтавых заявак у розных тэхнічных абласцях. Кандыдаты, якія жадаюць прыняць удзел у дадзенай праграме, павінны мець ступень бакалаўра ў галіне права і/або навукі і тэхнікі або па меншай меры адзін год вопыту работы па складанні патэнтавых заявак.

Удзельнікі праграмы маюць магчымасць пагрузіцца ў свет патэнтнага права, вывучыць асноўныя прынцыпы і патрабаванні да складання патэнтавых заявак, а таксама навучыцца аналізаваць і ацэньваць патэнтную інфармацыю. Таксама навучэнцы атрымаюць магчымасць прыняць удзел у практычных заданнях і праектах, што дазволіць ім прымяніць атрыманыя веды на практыцы.

Праграма будзе праводзіцца ў тры этапы на англійскай мове ў фармаце анлайн-курса з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій і інтэрактыўных матэрыялаў.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Фота: НЦІУ
Вверх