13.12.2023

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) падвялі вынікі фотаконкурсу сярод работнікаў. Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу работнікаў ведамства праз фотамастацтва шляхам далучэння іх да сваёй гісторыі і культуры, усведамлення гонару за сваю краіну, папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Мерапрыемства арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх