15.02.2024

25 гадоў таму, 15 лютага 1999 г., у Дзяржаўным рэестры карысных мадэляў зарэгістравана карысная мадэль пад № 1 «Прылада для электракіравання многаконтурным тармазным прывадам транспартнага сродку», патэнтаўладальнікамі і аўтарамі якой сталі Аляксандр Паўловіч і Святлана Гіль.  

З апісаннем іншых аб'ектаў прамысловай уласнасці можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў раздзеле «Базы дадзеных».

Даведачна:
Базы дадзеных НЦІУ дазваляюць атрымаць доступ да інфармацыі аб аб'ектах права прамысловай уласнасці, зарэгістраваных у дзяржаўных рэестрах Рэспублікі Беларусь, а таксама аб наступных зменах у дадзеных рэгістрацыях.

Сістэма дазваляе праводзіць асноўныя віды пошуку:

  • тэматычны (прадметны) – па назве аб'екта прамысловай уласнасці або класіфікацыйным індэксе;
  • нумарацыйны – па нумары заяўкі або патэнта (пасведчання);
  • фірмовы (імянны) - па прозвішчы, імені (найменні) праваўладальніка, заяўніка ці аўтара.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: НЦІУ

Вверх