16.11.2023

У 2022 г. глабальныя зборы аўтарскіх ганарараў дасягнулі гістарычнага максімуму ў 12,1 млрд еўра, павялічыўшыся на рэкордныя 26,7 % у выніку поўнага аднаўлення пасля пандэміі.

Гэта некаторыя з вынікаў справаздачы «Глабальныя калекцыі 2023», апублікаванай Міжнароднай канфедэрацыяй аўтарскіх і кампазітарскіх таварыстваў (CISAC).

У цяперашні час аб'ём збораў на 19,8 % перавышае ўзровень, які існаваў да пандэміі COVID-19, што абумоўлена актыўным ростам даходаў ад лічбавых тэхналогій і аднаўленнем даходаў ад жывых і публічных выступленняў.

Зборы ў лічбавым фармаце павялічыліся да 4,2 млрд еўра. Даходы ад патокавага вяшчання і падпіскі падвоіліся ў параўнанні з узроўнем 2019 г. і ўпершыню сталі найбуйнейшай крыніцай даходаў стваральнікаў, абагнаўшы тэлебачанне і радыё і склаўшы 35 % ад агульнага аб'ёму збораў.

Адзначым, што рост збору аўтарскага ўзнагароджання таксама меў месца і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Агульная сума збору аўтарскага ўзнагароджання, якое паступіла у НЦІУ ў 2022 г., склала 7 159 441,39 бел. руб., што на 24,3 % больш, чым у 2021 г.

У 2022 г. назіраўся рост амаль па ўсіх паказчыках у разрэзе сектараў выкарыстання твораў у параўнанні з 2021 г. Памер сабранага НЦІУ ўзнагароджання па сектары тэхналогіі ОТТ вырас на 106,1 %, а па сектары інтэрнэт-вяшчання – на 10,3 %. Зборы ў сектары тэатральнага публічнага выканання выраслі на 71,1 %, а ў сектары канцэртнага публічнага выканання – на 58 %.

Азнаёміцца з гадавой справаздачай НЦІУ аб выніках дзейнасці па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў можна па спасылцы.

Па матэрыялах CISAC

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: cisac.org/

Вверх