17.04.2024

Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Беларусі таленавітым маладым навукоўцам на 2025 год.

Конкурс накіраваны на ацэнку дасягненняў таленавітых маладых вучоных у прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і іх уклада ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук – да 35 гадоў, навукоўцаў без ступені – да 30 гадоў на 1 студзеня года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне.

Заяўкі на конкурс прадастаўляюцца да 1 ліпеня 2024 г.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Даведка:
У мэтах стымулявання развіцця творчай ініцыятывы маладых вучоных у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных» прызначаюцца 100 стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, якія працуюць у арганізацыях, якія выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, сацыяльных і гуманітарных навук.

Вылучэнне кандыдатур ажыццяўляецца арганізацыямі па асноўным месцы працы таленавітага маладога вучонага, на сходзе навуковых работнікаў або навукова-тэхнічным (вучоным) савеце на падставе рэкамендацыі калектыву работнікаў структурнага падраздзялення, дзе ён працуе.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх