19.02.2024

Беларускія эксперты могуць азнаёміцца з вынікамі даследавання, праведзенага пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у якім прадстаўлены вынікі вывучэння практыкі анлайн-маркетплэйсаў у сферы барацьбы з кантрафактнай прадукцыяй.

У справаздачы апісаны асноўныя праблемы, якія перашкаджаюць эфектыўнай барацьбе з кантрафактам:

  • непрыняцце большасцю маркетплэйсаў сур'ёзных мер па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй;
  • пасярэдніцтва анлайн-маркетплэйсаў ва ўсталяванні сувязяў паміж нелегальнымі пастаўшчыкамі са спажыўцамі па ўсім свеце;
  • адсутнасць паслядоўнай стратэгіі барацьбы з кантрафактам у большасці адабраных для вывучэння маркетплэйсаў;
  • нядбайнасць сацыяльных сетак у выкананні сваёй узгодненай палітыцы па барацьбе з кантрафактам;
  • неадэкватнасць працэдур верыфікацыі, што падрывае здольнасць кантролю нелегальных прадаўцоў;
  • недахопы этычных тэхналогій, якія дазваляюць кантраляваць і спыняць дзейнасць нядобрасумленных удзельнікаў рынка электроннага гандлю;
  • недахоп інфармацыі і нізкі ўзровень абмену данымі паміж спецыялістамі ў галіне электроннага гандлю, інтэлектуальнай уласнасці і міжасобавага камунікавання.

Даследчыкі рэзюмуюць, што з улікам складанасці сферы, разнастайнасці ўдзельнікаў і бізнес-мадэляў у гэтай галіне неабходна разгледзець магчымасць распрацоўкі агульнай, заснаванай на ацэнцы рызык сістэмы барацьбы з кантрафактнай прадукцыяй.

Азнаёміцца з кароткай рускамоўнай версіяй даследавання можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: wipo.int/

Вверх