20.02.2024

У ліпені 2023 г. Tata Consultancy Services (TCS) і САІУ падпісалі пагадненне аб аб'яднанні партнёрскіх бібліятэк платформы TCS Access Infinity і Кансорцыума даступных кніг (АВС) у краінах, якія развіваюцца. За кошт гэтага супрацоўніцтва плануецца павялічыць колькасць твораў у даступных фарматах для карыстальнікаў з гэтых краін.

Платформа Access Infinity робіць кантэнт даступным для асоб з абмежаванай здольнасцю ўспрымаць друкаваную інфармацыю. Доступ да інфармацыі ў значнай ступені вызначае здольнасць чалавека атрымаць адукацыю, знайсці працу, карыстацца сваімі правамі і магчымасцямі, дамагчыся эканамічнай незалежнасці і ўдзельнічаць у жыцці грамадства.

Асноўная мэта праекта заключаецца ў распрацоўцы лічбавай экасістэмы, што дазволіць асобам з абмежаванай здольнасцю ўспрымаць друкаваную інфармацыю, карыстацца кантэнтам, які дасць ім магчымасць весці незалежнае, прадуктыўнае жыццё.

У інтэрв'ю часопісу САІУ Чарудатта Джадхаў (галоўны навуковы супрацоўнік, кіраўнік даследаванняў і інавацый у галіне тэхналогій забеспячэння даступнасці ў TCS і галоўны архітэктар Access Infinity) абмяркоўвае цяжкасці стварэння гэтай рэвалюцыйнай платформы і тое, як яна пераўтворыць лічбавую выдавецкую дзейнасць і жыццё мільёнаў карыстальнікаў з абмежаванай здольнасцю ўспрымаць друкаваную інфармацыю. Азнаёміцца са зместам інтэрв'ю можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: FG Trade / E+, wipo.int/

Вверх