21.03.2024

Еўразійская эканамічная камісія і Агенцтва стратэгічных ініцыятыў праводзяць конкурс сумесных маштабных высокатэхналагічных і гуманітарных праектаў «Сімвалы еўразійскай інтэграцыі».

Конкурс накіраваны на пошук інавацыйных, тэхналагічных, канкурэнтаздольных праектаў, рэалізацыя якіх ажыццяўляецца з удзелам прадстаўнікоў некалькіх дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза на тэрыторыі Еўразійскага рэгіёна і забяспечвае значны сацыяльны, эканамічны і тэхналагічны эфект.

Да ўдзелу запрашаюцца камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, фізічныя асобы.

Заяўкі прымаюцца па 8 намінацыях:

  • тэхналогіі базавых галін (новыя тэхналогіі здабываючых, перапрацоўчых галін, сельская гаспадарка);
  • транзітны патэнцыял (транспартна-лагістычныя рашэнні, транспарт, інфраструктура);
  • тэхналагічны суверэнітэт (прыборабудаванне, станкабудаванне, мікраэлектроніка, хіміка-металургічныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, электратэхніка, аўтамабілебудаванне, суднабудаванне);
  • лічбавыя платформенныя рашэнні (інфармацыйная бяспека);
  • новы тэхналагічны ўклад (робататэхніка, нанатэхналогіі, біятэхналогіі, ІКТ, генная інжынерыя, касмічныя тэхналогіі);
  • чалавечы капітал (навука і адукацыя, тэлемедыцына, ахова здароўя, культура, спорт);
  • еўразійскі турызм (індустрыя гасціннасці, комплексныя турыстычныя рашэнні, карты турыста);
  • фінансавая інклюзіўнасць (сучасныя рашэнні па прадастаўленні фінансавых паслуг, забеспячэнні гандлёвых разлікаў паміж краінамі, павышэнні іх бяспекі).

Удзельнічаць у конкурсе могуць як праекты ў стадыі канцэпцыі, прататыпа, так і праекты ў стадыі рэалізацыі, маштабавання.

Заяўку можна падаць па 30 красавіка 2024 г. на афіцыйным сайце конкурсу.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы другога квартала 2024 г. у рамках Еўразійскага эканамічнага форуму.

Па матэрыялах ЕЭК

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: eurasiasymbols.asi.ru/
Вверх