23.02.2024

Робататэхніка – галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, праектаваннем, эксплуатацыяй і вытворчасцю робатаў. Часцей за ўсё робаты прымяняюцца ў прамысловасці для аўтаматызавання мноства вытворчых працэсаў. Таксама яны здольныя выконваць складаныя задачы, павышаць эфектыўнасць вытворчасці, паляпшаць якасць прадукцыі.

Сёння робаты ўсё больш задзейнічаюцца і ў іншых галінах – медыцыне, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, ваеннай галіне, сферы абслугоўвання, спажывецкім сектары і г. д.

На анлайн-выставе прадстаўлены апісанні патэнтаў робатаў-маніпулятараў, мабільных робатаў і іншых робататэхнічных комплексаў. Наведвальнікі выставы могуць убачыць прыклады розных прылад у сферы робататэхнікі, а таксама некаторыя іншыя дакументы патэнтнага фонду Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ).

Азнаёміцца з выставай патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: lst.org.by/
Вверх