23.10.2023

24 кастрычніка 2023 г. у 11:00 пройдзе вебінар Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці на тэму «Судовая экспертыза ў спрэчках аб інтэлектуальных правах».

Вебінар дасць удзельнікам магчымасць азнаёміцца з працэсам судовай экспертызы, яе роляй у вырашэнні спрэчак аб інтэлектуальнай уласнасці, метадамі даследавання, аналізам доказаў і прыняццем абгрунтаваных рашэнняў.

Удзельнікі вебінара азнаёмяцца з прыкладамі з практыкі ў правядзенні судовай экспертызы і роллю эксперта ў судовым працэсе.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах РДАІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх