Вебінар ЕАПВ «Патэнтная стратэгія прадпрыемства»
24 января 2024
Цікавае
25 студзеня 2024 г. у 15:00 Маскоўскі інавацыйны кластар сумесна з Еўразійскім патэнтным ведамствам правядуць навучальны вебінар «Патэнтная стратэгія прадпрыемства».
У цэнтры ўвагі:
- фарміраванне патэнтнага партфеля прадпрыемства ў мэтах абараніць сваю прадукцыю ад капіявання і не дапусціць прэтэнзій з боку канкурэнтаў;
- выхад на міжнародны рынак: выбар краіны для максімальна паспяховай рэгістрацыі сваіх інтэлектуальных правоў;
- афармленне адносін у галіне інтэлектуальных правоў з рознымі бакамі (работнікі, падрадчыкі, партнёры, заснавальнікі, іншыя асобы) для зніжэння рызык спрэчак у будучыні.
Прыняць удзел у вебинаре могуць фізічныя асобы, зарэгістраваныя на i. moscow, а таксама ўдзельнікі і партнёры кластара.
Форма рэгістрацыі даступная па спасылцы.
Па матэрыялах ЕАПВ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: i. moscow/