26.02.2024

27 лютага 2024 г. у 11:00 пройдзе анлайн-вебінар Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці «Выкарыстанне Еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай сістэмы (ЕАПАТІС) для правядзення патэнтных даследаванняў».

Вебінар прадаставіць удзельнікам магчымасць азнаёміцца з прынцыпамі працы і магчымасцямі ЕАПАТІС для правядзення патэнтных даследаванняў.

Праграма вебінара ўключае дэманстрацыю працы з ЕАПАТІС, практычныя прыклады выкарыстання сістэмы, магчымасць задаць пытанні экспертам у гэтай галіне.

Падключыцца для ўдзелу ў трансляцыі можна па спасылцы.

Даведка:
ЕАПАТІС распрацавана Еўразійскім патэнтным ведамствам (ЕАПВ) і з'яўляецца інфармацыйна-пошукавай сістэмай, якая забяспечвае доступ да сусветных, рэгіянальных і нацыянальных фондаў патэнтнай дакументацыі.          Рускамоўны фонд ЕАПАТІС прадстаўлены патэнтнай дакументацыяй ЕАПВ, Расіі, нацыянальных патэнтных ведамстваў краін Еўразійскага рэгіёну, уключаючы дакументацыю краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі.

Па матэрыялах ФІПУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: Freepik

Вверх