Конкурс беларуска-мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў
26 марта 2024
Цікавае
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Міністэрства адукацыі і навукі Манголіі аб'яўляюць конкурс сумесных беларуска-мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2024–2025 гг. па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-мангольскага супрацоўніцтва:
- сельская гаспадарка;
- сельскагаспадарчая і лесаапрацоўчая тэхніка і абсталяванне;
- інтэнсіўная жывёлагадоўля;
- лесааднаўленне і селекцыя;
- раслінаводства;
- гісторыя і археалогія.
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 22 красавіка 2024 г.
З падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе і формай заяўкі можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах ДКНТ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: gknt.gov.by/