27.09.2023

23-24 верасня 2023 г. прайшоў IV турыстычны злёт супрацоўнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пад дэвізам «Мой родны кут, як ты мне мілы...», арганізаваны першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства.

Праграма турзлёту была разнастайнай і насычанай, супрацоўнікі НЦІУ актыўна ўдзельнічалі ў розных спартыўных і творчых спаборніцтвах, якія праходзілі на тэрыторыі турысцка-аздараўленчага комплексу «Высокі бераг». Усе каманды праявілі сябе з творчага боку, адзначыўшыся акцёрскім майстэрствам, музычнымі талентамі, гумарам і крэатыўнасцю.    

Акрамя гэтага, удзельнікі турзлёту наведалі музейныя філіялы, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка, драматурга і паэта Якуба Коласа – мемарыяльныя сядзібы «Акінчыцы» і «Смольня» (Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён). Унікальны музейны комплекс прадставіў наведвальнікам мноства экспанатаў, звязаных з гістарычнай эпохай, у якой жыў і тварыў Якуб Колас.

Акрамя таго, перад калектывам выступіў вядучы спецыяліст упраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ – унук Якуба Коласа Андрэй Данілавіч Міцкевіч, які падзяліўся з удзельнікамі турыстычнага злёту ўспамінамі і цікавымі фактамі пра жыццё і дзейнасць песняра беларускай зямлі.

Турыстычны злёт, у якім прымаюць удзел супрацоўнікі НЦІУ і члены іх сем'яў, стаў ужо добрай традыцыяй сярод грамадскіх мерапрыемстваў ведамства. У бягучым годзе, абвешчаным Годам міру і стварэння, турзлёт атрымаў новае, патрыятычнае аблічча і стаў часткай прасоўвання мірных ініцыятыў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк, Артур Карпеза
Вверх