27.06.2023

26-28 чэрвеня ва Уфе (Расійская Федэрацыя) праходзіць Х юбілейны Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Падзеі прымеркавана шматгаліновая выстава беларускіх і расійскіх вытворцаў.

Падрыхтаваны беларускі калектыўны раздзел навукова-тэхнічных распрацовак, арганізатарам якога выступіў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, а выставачным аператарам – Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

Раздзел прадстаўлены распрацоўкамі ўстаноў Міністэрства адукацыі і арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 80 навукова-тэхнічных экспанатаў дэманструюцца ў выглядзе натурных узораў, макетаў, рэкламных банэраў, інфармацыйных плакатаў, прэзентацый, відэаролікаў, брашур, буклетаў і іншых друкаваных выданняў.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін  – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ДКНТ


Вверх