29.07.2023

Марына Генадзьеўна Марозава нарадзілася 23 красавіка 1958 г. у Дзяржынску (Мінская вобласць). У 1983 г. скончыла Беларускую кансерваторыю класа Я. Глебава. З 1985 г. выкладала ў Мінскім педагагічным універсітэце. Пазней у Інстытуце сучасных ведаў. З’яўлялася музычным кіраўніком аркестра Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

Працуе пераважна ў галіне вакальнай лірыкі. У творчасці апіраецца на традыцыі беларускага і расійскага музычна-паэтычнага фальклору. Аўтар 3 сімфоній, у тым ліку «Чорная быль» (1988), «На кірмашы» (1989), кантат, у тым ліку «Муха-цакатуха» на словы К. Чукоўскага (1982), 2 сюіты з балета «Стойкі алавяны салдацік» і «Adagio», струннага квартэта «Лічбы на сэрцы» па матывах аднайменнага цыкла карцін М. Савіцкага (1985), канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам і для кларнета з аркестрам, музыкі да тэлеспектакляў, вакальных цыклаў і рамансаў на вершы А. Пушкіна,            А. Кальцова, А. К. Талстога, Ф. Цютчава, А. Міцкевіча, А. Блока, а таксама песень на вершы беларускіх паэтаў М. Башлакова, Н. Гілевіча, Н. Мацяш, Т. Мушынскай, Я. Янішчыц і іншых і на народныя тэксты. Выпушчаны 3 кампакт-дыскі з яе музыкай – «Маленне свечак», «Споведзь жанчыны», «Дотык».

На аснове лібрэта Таццяны Мушынскай Марына Марозава напісала оперу «Доктар Айбаліт», прэм’ера якой адбылася 4 кастрычніка 2015 г. у Нацыянальным тэатры оперы і балета.

З базы дадзеных Магілёўскай абласной бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх