З 20 мая ў Сербіі (г. Нові-Сад) праходзіць Міжнародная сельскагаспадарчая выстава «International Agricultural Trade Fair Novi Sad», якая з'яўляецца адной з найбольш значных у свеце ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Арганізатарам калектыўнага раздзелу навукова-тэхнічных распрацовак беларускіх навукоўцаў на дадзенай выставе выступае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выставачным аператарам – дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» (БелІСА).
Увазе наведвальнікаў выставы прадстаўлена 61 распрацоўка навукоўцаў з 9 навуковых і навукова-вытворчых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўстаноў Міністэрства адукацыі. Распрацоўкі дэманструюцца ў выглядзе натурных узораў, макетаў, рэкламных банэраў, інфармацыйных плакатаў, прэзентацый, відэаролікаў, брашур, буклетаў і іншых друкаваных выданняў.
Па матэрыялах БелІСА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: belisa.org.by/