18.04.2023

24-26 мая 2023 г. у Санкт-Пецярбургу пройдзе I Міжнародны моладзевы саміт IpTech. У саміце прымаюць удзел маладыя спецыялісты ва ўзросце 17-35 гадоў – прадстаўнікі малых інавацыйных прадпрыемстваў, стартапаў, акселератараў, рэзідэнты тэхнапаркаў, прадстаўнікі буйнога бізнесу і інш.

Арганізатарамі саміту выступілі Федэральная служба па інтэлектуальнай уласнасці, Асацыяцыя цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый РФ і ФДБАУ ВА «Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны універсітэт» пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, урада Санкт-Пецярбурга, Фонду прэзідэнцкіх грантаў і Фонду публічнай дыпламатыі ім. А.М. Гарчакова.

У рамках саміту фарміруецца арганізацыйна-тэхналагічная пляцоўка для дзелавых зносін таленавітай моладзі з розных краін. Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на падставе вопыту творчай і вынаходніцкай дзейнасці, а таксама бізнес-дасягненняў, якія патэнцыйны ўдзельнік прэзентуе ў анкеце на сайце саміту. Госці наведваюць саміт па гасцявым білеце, зарэгістраваўшыся на сайце.

Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу і можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх