II Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі»
4 мая 2023
Цікавае
12-13 кастрычніка 2023 г. у Мінску адбудзецца II Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» (Форум). Ініцыятарамі і арганізатарамі Форуму выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У ходзе мерапрыемства плануецца правядзенне выставы значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі, прэзентацыя беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту, правядзенне адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2023» і інш.
Таксама ў рамках Форуму ўдзельнікі абмяркуюць наступныя пытанні:
- тэарэтычны і практычны стан штучнага інтэлекту;
- падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій штучнага інтэлекту;
- перспектывы развіцця штучнага інтэлекту ў Беларусі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 верасня 2023 г.
Больш падрабязна даведацца пра мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: nasb.gov.by/