Міжнародны навукова-адукацыйны цэнтр «Кафедра ЮНЕСКА па аўтарскім праве, сумежных, культурных і інфармацыйных правах» НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ) сумесна з Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт), Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй (ЕАПА) і Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) 27 красавіка 2023 г. правядуць III Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «АЎТАР/AUTHOR – 2023».
Форум традыцыйна прымеркаваны да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка) і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці (26 красавіка), арганізуецца ў якасці асацыяванага мерапрыемства XXIV Ясінскай Міжнароднай навуковай канферэнцыі па праблемах развіцця эканомікі і грамадства (НДУ ВШЭ).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца расійскія і замежныя прававеды, патэнтныя павераныя, адвакаты, вынаходнікі, грамадскія дзеячы, юрысты-практыкі, студэнты, аспіранты і выкладчыкі расійскіх і замежных універсітэтаў, навуковыя супрацоўнікі розных НДІ і т. д.
Канферэнцыя пройдзе 27 красавіка 2023 г. у гібрыдным фармаце з выкарыстаннем сістэмы відэа-канферэнц-сувязі. Працоўныя мовы канферэнцыі: руская, англійская. Удзел у канферэнцыі бясплатны.
Кафедра ЮНЕСКА НДУ ВШЭ прымае заяўкі на ўдзел у канферэнцыі на сайце кафедры www.hse.ru/unesco:
Праграма канферэнцыі фарміруецца на аснове паступаючых заявак, якія разглядаюцца з улікам зместу тэзісаў дакладаў.
Зарэгістравацца і даслаць тэзісы можна па спасылцы.
Па матэрыялах РДАІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).