07.06.2023

Еўразійскае патэнтнае ведамства сумесна з Распатэнтам і Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) аб'яўляюць аб правядзенні IV Міжнароднага конкурсу маладых навукоўцаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлект».

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты, аспіранты, а таксама работнікі навуковых арганізацый краін еўразійскай прасторы да 35 гадоў.

У навуковых працах, у прыватнасці, можна разгледзець наступныя тэмы: стан, праблемы і перспектывы развіцця механізмаў для абароны аўтарскіх правоў на тэрыторыі еўразійскай прасторы; адзінае прававое поле як неабходная ўмова для абароны інтэлектуальных правоў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза; прававыя і эканамічныя перадумовы інтэграцыі патэнтных баз дадзеных на тэрыторыі еўразійскай прасторы: праблемы і шляхі вырашэння і інш.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў лютым-сакавіку 2024 г. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 140000 рас. руб. (з улікам НДФЛ), памер другой прэміі складзе 80000 рас. руб.,       трэцяй – 50000 рос. руб. Усе пераможцы і прызёры конкурсу, а таксама аўтары работ, якія занялі месцы з чацвёртага па шостае, атрымліваюць сертыфікат на зніжку ў памеры 50 % пры аплаце навучання па асноўных і дадатковых адукацыйных праграмах РДАІУ.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/

Вверх