09.03.2023

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі) аб'яўляе аб правядзенні ў 2023 г. конкурсу на суісканне прэмій.

НАН Беларусі заснаваны восем прэмій за лепшую навуковую работу ў наступных галінах:

  • у галіне фізіка-матэматычных навук (адна прэмія);
  • у галіне інфармацыйных тэхналогій (адна прэмія);
  • у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (адна прэмія);
  • у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі (адна прэмія);
  • у галіне біялагічных навук (адна прэмія);
  • у галіне медыцынскіх навук (адна прэмія);
  • у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (адна прэмія);
  • у галіне аграрных навук (адна прэмія).

Суіскальнікамі прэмій НАН Беларусі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь – асобныя вучоныя або калектывы вучоных (не больш за тры чалавекі), якія апублікавалі вынікі даследаванняў у манаграфіях, цыклах артыкулаў у вядучых навуковых часопісах, выканалі распрацоўкі, практычная рэалізацыя якіх у сукупнасці адлюстроўвае рашэнне значнай навуковай і/або практычнай праблемы.

Больш падрабязна пра конкурс можна даведацца па спасылцы.

Па матэрыялах НАН Беларусі

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: nasb.gov.by/
Вверх