02.10.2023

У адпаведнасці з рашэннем, прынятым Камітэтам па развіцці і інтэлектуальнай уласнасці, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) арганізуе серыю сумесных пасяджэнняў па тэме «Жанчыны і інтэлектуальная ўласнасць».

12 кастрычніка 2023 г. у 13.30 у рэжыме анлайн пройдзе пятая сесія «Ліквідацыя гендарнага разрыву ў сферы інтэлектуальнай уласнасці – жанчыны ў творчых галінах». Адкрые сесію г-жа Сільві Форбін, намеснік генеральнага дырэктара сектара аўтарскага права і творчых галін САІУ.

На мерапрыемстве жанчыны-эксперты з Пакістана, Кеніі, Сэнт-Кітс і Нэвіс, Венгрыі будуць дзяліцца сваім прафесійным вопытам у творчых галінах і абмяркоўваць важнасць інфармацыйнай сістэмы ў гэтым працэсе. Таксама на мерапрыемстве абмяркуюць, як інфармацыйная сістэма можа спрыяць пашырэнню ўдзелу жанчын у сферы інтэлектуальнай уласнасці. 

Пасля дакладаў адбудзецца панэльная дыскусія і сесія пытанняў і адказаў. Пераклад будзе ажыццяўляцца на англійскую, французскую і іспанскую мовы. З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца тут.

Рэгістрацыя на мерапрыемства адкрыта да 12 кастрычніка 2023 г., 11:00. Сесія таксама будзе даступная ў рэжыме вэб-трансляцыі.

Больш падрабязную інфармацыю аб папярэдніх чатырох сесіях можна знайсці тут.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/
Вверх