06.07.2023

17-18 жніўня 2023 г. у Інаполісе (Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Татарстан) адбудзецца Міжнародная канферэнцыя па штучным інтэлекце «AI IN 2023: Іnnopolis AI Conference fоr Business» (канферэнцыя). Арганізатарам канферэнцыі выступіць АНА ВА «Універсітэт Інаполіс» – расійская ўстанова вышэйшай адукацыі, якая спецыялізуецца на адукацыі, распрацоўках і даследаваннях у галіне інфармацыйных тэхналогій, робататэхнікі і штучнага інтэлекту.

У рамках мерапрыемства на адной пляцоўцы збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых тэхналагічных кампаній, вядучых універсітэтаў і даследчых цэнтраў у сферы штучнага інтэлекту, кіраўнікі лічбавай трансфармацыі краін-удзельніц БРІКС, ЕАЭС і Лацінскай Амерыкі, лідары ІТ-бізнесу, якія змогуць абмеркаваць пытанні, звязаныя з прымяненнем штучнага інтэлекту ў прыярытэтных галінах эканомікі.

У праграме канферэнцыі пазначаны такія пытанні, як будучыня тэхналогій штучнага інтэлекту ў сусветнай эканоміцы, практычныя бізнес-кейсы з прымяненнем штучнага інтэлекту, этыка прымянення штучнага інтэлекту, штучны інтэлект у задачах рэгіянальнага бізнесу, пытанні доступу да дадзеных, укараненне штучнага інтэлекту ў гарадское асяроддзе, беспілотны транспарт і інш. Мерапрыемствы пройдуць у фарматах панэльных і экспертных дыскусій, візіянерскіх лекцый, майстар-класаў.

Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота:science.org.png



Вверх