24 кастрычніка 2022 г. стартаваў XIV сезон Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!» (Конкурс), прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці 26 красавіка.
Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка – філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі – запрашае таленавітых дзяцей і іх педагогаў да актыўнага ўдзелу ў Конкурсе.
Да ўдзелу прымаюцца працы (праекты) у навукова-тэхнічнай сферы (вынаходствы і карысныя мадэлі) і ў сферы дызайну (прамысловыя ўзоры), а таксама іншыя працы, якія маюць творчы характар.
Падача конкурсных работ пачалася з 24 кастрычніка 2022 г. і працягнецца да 31 студзеня 2023 г.
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі Конкурса і падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ