Прапануем да прагляду чарговую серыю мультфільма пра інтэлектуальную ўласнасць. У прадстаўленай серыі « Конкурс вынаходнікаў» галоўны персанаж пінгвінёнак Параро і яго сябры са сваімі рэактыўнымі санкамі прымаюць удзел у конкурсе вынаходнікаў і даведваюцца пра асноўныя патрабаванні, якія неабходна выканаць, каб вынаходства было прызнана падлягаючым юрыдычнай абароне.
Серыю мультыплікацыйных фільмаў, якія ў займальнай і інтрыгуючай форме знаёмяць дзяцей з рознымі абласцямі інтэлектуальнай уласнасці, стварылі Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці і перуанская арганізацыя Indecopi.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).