12.07.2023

«Упершыню на выставе ІНАПРАМ у Екацярынбургу Рэспубліка Беларусь прадставіла віртуальныя праграмна-апаратныя комплексы – трэнажоры кіравання камбайнам і чатырма тыпамі дрэваапрацоўчых станкоў», – паведаміла намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Таццяна Сталярова.

Пяць распрацовак рэзідэнтаў беларускага Парка высокіх тэхналогій упершыню прадстаўлены ў рамках выставы ІНАПРАМ на калектыўным стэндзе. Сярод найбольш цікавых навінак – трэнажор, сабраны на базе кабіны збожжаўборачнага камбайна «Гомсельмаш».

«З дапамогай дапоўненай рэальнасці навучэнцы могуць спасцігнуць першасныя навыкі ваджэння камбайна, аналагічна таму, як трэніруюцца на трэнажорах лётчыкі, – распавяла Таццяна Сталярова. – Калі надзець віртуальныя акуляры, то можна навучыцца яшчэ і абслугоўваць вонкава камбайн. Гэта значыць дасягаецца двайны эфект – і кіраванне, і абслугоўванне машыны».

Падрабязней па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

 

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ДКНТ

 


Вверх