29.04.2023

26 красавіка на тэлеканале «Беларусь 2» выйшла праграма «ПІН_КОД», прысвечаная аўтарскаму праву.

Наколькі законна натхняцца чужой творчасцю, навошта перапісваюць сцэнарыі сусветнай літаратуры, ці магчыма ствараць ні на што не падобныя музычныя хіты, якія памылкі часцей за ўсё здзяйсняюцца ў сетцы Інтэрнэт? У гэтых і іншых пытаннях дапамаглі разабрацца прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вольга Нікіфарава і намеснік начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў – начальнік аддзела рэгістрацыі правоў Таццяна Цэдрык.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: www.tvr.by/
Вверх