18.04.2022

Калектыў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і падведамных арганізацый на чале са Старшынёй Сяргеем Шлычковым прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў акцыі прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, начальнік упраўлення лічбавых тэхналогій Віктар Карнейчык і начальнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў прамысловай уласнасці Дзмітрый Андрыеўскі.

Работы выконваліся на тэрыторыі Старобінскага лясгаса ў Мінскай вобласці.
Кампанія па стварэнні новых лясоў прайшла з 9 па 16 красавіка ва ўсіх рэгіёнах краіны і была прымеркавана да Года гістарычнай памяці.


Фота: ДКНТ
Вверх