07.07.2023

Нізкая эфектыўнасць лячэння найбольш распаўсюджаных анкалагічных захворванняў прымушае навукоўцаў шукаць усё новыя і новыя спосабы бяспечнага лячэння злаякасных новаўтварэнняў. У чэрвені расійскія даследчыкі атрымалі еўразійскі патэнт на новы сродак таргетнай тэрапіі ракавых пухлін.

«Таргетная» азначае «мэтавая» – накіраванага дзеяння. Лекі, якія адносяцца да падобных сродкаў, ўздзейнічаюць выключна або ў асноўным на клеткі пухліны, зніжаючы таксічны эфект ад правядзення тэрапіі. На жаль, ідэальнага сродку пакуль не адкрыта: раней запатэнтаваныя прэпараты выклікаюць рэзістэнтнасць (прывыканне) пухліны да іх уздзеяння, маюць мноства абмежаванняў да ўжывання або эфектыўныя толькі на ранніх этапах развіцця пухліны, якую трэба своечасова дыягнаставаць.

Вынаходніцтва навукоўцаў з Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра радыялогіі, абароненае еўразійскім патэнтам, – гэта спроба пераадолець усе існуючыя недахопы. Злучэнне дыхлорацэтат             1-ізобутаноіл-2-ізопропілізотіамачавіны мае больш выяўленае проціпухліннае ўздзеянне, больш працяглы перыяд эфектыўнасці, а таксама здольнасць падаўляць або тармазіць развіццё рэзістэнтнасці нэаплазій.

З формулай вынаходства вы можаце азнаёміцца ў апублікаваным еўразійскім патэнце.

Па матэрыялах ЕАПА

         

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram). 


Фота: freepik

Вверх