02.05.2023

Назапашванне ці ўтварэнне цяжкіх металаў правакуе развіццё цэлага шэрагу захворванняў – ад вірусных ускладненняў да ракавых пухлін. Адным з перадавых метадаў іх лячэння і прафілактыкі з'яўляецца хелатная тэрапія (хелататэрапія) – вывад з арганізма іёнаў цяжкіх металаў, а асновай для такіх лекаў з'яўляюцца біялагічна актыўныя злучэнні або хелатары.

Адно з такіх злучэнняў – вытворнае бісамідаў дыкарбонавых кіслот формулы 6 – атрымана аўтарскім калектывам расійскіх вынаходнікаў у складзе Уладзіміра Нябольсіна (уладальніка медаля імя В.І. Бліннікава Еўразійскага патэнтнага ведамства за заслугі ў галіне вынаходніцтва), Таццяны Кромавай і Галіны Жаўтухінай. Яны распрацавалі новы спосаб атрымання сучаснага біялагічна актыўнага злучэння – вытворнага бісамідадыкарбонавых кіслот агульнай формулы I.

Распрацоўка ўжываецца ў якасці сродку для лячэння і прафілактыкі сардэчна-сасудзістых, вірусных, анкалагічных, нейрадэгенератыўных, запаленчых захворванняў, дыябету, геранталагічных захворванняў, а таксама захворванняў, выкліканых таксінамі мікраарганізмаў, а таксама алкагалізму, алкагольнага цырозу печані, анеміі, позняй парфірыі, атручванняў солямі пераходных металаў. Такая шырата магчымага выкарыстання новага злучэння робіць яго найважнейшым і неабходным кампанентам сучасных і бяспечных лекаў.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх