17.04.2023

14 красавіка 2023 г. у Гомельскім філіяле Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы прайшоў чарговы практычны занятак для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа ў рамках вучэбнага прадмета «Асновы інтэлектуальнай уласнасці». Тэма праведзенага    занятка – «Сістэма аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».

На занятку былі разгледжаны паняцці інтэлектуальнай і прамысловай уласнасці, аўтарскага права. Навучэнцы пазнаёміліся з такімі тэрмінамі, як вынаходніцтва, прамысловы ўзор, таварны знак, карысная мадэль, вывучылі іх падабенства і прынцыповыя адрозненні, даведаліся аб парадку і ўмовах выдачы патэнта ў Рэспубліцы Беларусь.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала выстава літаратуры «Інтэлектуальная ўласнасць: інавацыі для будучыні», якая праходзіць у чытальнай зале і прымеркавана да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх