10.05.2023

24 мая 2023 г. у гібрыдным фармаце (афлайн і анлайн) адбудзецца Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці.

Мерапрыемства арганізавана Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы і праводзіцца ў мэтах павышэння вынаходніцкага ўзроўню і інавацыйнай актыўнасці распрацоўшчыкаў навукова-тэхнічнай прадукцыі шляхам навучання сучасным методыкам вырашэння вынаходніцкіх і рацыяналізатарскіх задач рознага ўзроўню.

У праграме семінара плануюцца выступленні сертыфікаваных спецыялістаў па тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач, патэнтазнаўцаў і іншых лектараў, гатовых падаць некалькі ўрокаў інжынерам-праекціроўшчыкам, спецыялістам па якасці, тэхнолагам, майстрам вытворчасцей, спецыялістам кіравання любога ўзроўню, кваліфікаваным рабочым і ўсім іншым супрацоўнікам, зацікаўленым у мадэрнізацыі і развіцці прадпрыемства.

Больш падрабязна даведацца пра мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах БелІСА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх