З 1 кастрычніка 2019 г. стартаваў міжнародны конкурс сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: стварай, вынаходзь, увасабляй».
Асноўныя мэты конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці; распаўсюджванне ведаў аб інтэлектуальнай уласнасці сярод насельніцтва; папулярызацыя значнасці інтэлектуальнай уласнасці для сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі Конкурсу выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.
У конкурсе могуць прыняць удзел як асобныя грамадзяне, так і групы асоб ад 2 чалавек, у тым ліку творчыя калектывы і арганізацыі.
Конкурс будзе доўжыцца да 15 лістапада 2019 г.
Уся неабходная інфармацыя для ўдзелу ў конкурсе размешчана
ТУТ.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 11 снежня 2019 г.