03.10.2022

1 кастрычніка прайшла лекцыя эксперта Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) на тэму «Што такое інтэлектуальная ўласнасць?». Форму з адказамі на заданні першага этапу трэба запоўніць да 23:59 5 кастрычніка 2022 г.  

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Савет маладых вучоных НЦІУ.

Конкурс прадугледжвае сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў пра сферу інтэлектуальнай уласнасці і стымулявання вучняў да праслухоўвання прапанаваных лекцыйных матэрыялаў.

10 пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы. У конкурсе таксама прадугледжаны дзве дадатковыя намінацыі: «Лепшы настаўнік», «Лепшая школа». Для ўдзелу ў апошняй намінацыі зарэгістраваліся больш за 350 школ.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.


Фота: НЦІУ
Вверх