03.08.2020

У першым паўгоддзі 2020 года ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці па нацыянальнай працэдуры рэгістрацыі таварных знакаў была падана 1741 заўяка (рост на 14,6 % да паказчыкаў першага паўгоддзя 2019 года), сярод якіх нацыянальнымі заяўнікамі – 1088 заявак (рост на 7,1 % да паказчыкаў першага паўгоддзя 2019 года), а замежнымі заяўнікамі – 653 заяўкі (рост на 29,8 % да паказчыкаў першага паўгоддзя 2019 года). 


Суадносіны поданых заявак на рэгістрацыю таварных знакаў
у першым паўгоддзі 2019-2020 гг. па заяўнікам

За разгляданы перыяд у Дзяржаўным рэестры таварных знакаў і знакаў абслугоўвання было зарэгістравана 1440 таварных знакаў, што на 11,6 % больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года (1290 рэгістрацый).


Зарэгістравана таварных знакаў у першым паўгоддзі 2019-2020 гг. 

Па міжнароднай працэдуры рэгістрацыі пазначэнняў з 1 студзеня па 30 чэрвеня паступіла 2740 заявак. 

На міжнародную рэгістрацыю ад нацыянальных заяўнікоў за першае паўгоддзе 2020 года было подана 120 заявак, што складае прырост на 50 % у адносінах да колькасці заявак, якія былі поданы ў аналагічным перыядзе мінулага года (80 заявак).

Вверх