08.07.2022
1

9 ліпеня 2022 г. у анлайн-фармаце адбудзецца цырымонія ўручэння Глабальных прэмій Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). Будуць абвешчаныя пераможцы – пяць выбітных малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), адабраных з сотняў прэтэндэнтаў з усяго свету. Праграма Глабальных прэмій САІУ закліканая адзначыць заслугі ўнікальных карыстальнікаў сістэмы інтэлектуальнай уласнасці з ліку кампаній і фізічных асоб, чыя дзейнасць арыентавана на тое, каб зрабіць жыццё лепш.

У аснове праграмы Глабальных прэмій САІУ ляжыць місія па спрыянні стварэнню свету, ва ўсіх кутках якога інтэлектуальная ўласнасць (ІУ) забяспечвае падтрымку інавацыйнай і творчай дзейнасці на карысць усіх. Прэміі будуць уручацца для таго, каб адзначыць заслугі і падтрымаць тых, чые навыкі спрыяюць прагрэсу і паляпшэнню жыцця іншых людзей.

Кожны год незалежнае міжнароднае журы ў складзе сямі чалавек з вопытам у галіне ІУ, інавацый і бізнесу ацэньвае групу кандыдатаў з дзяржаў – членаў САІУ.

Падлучыцца да прамой трансляцыі ўзнагароджання можна па спасылцы.

Вверх