22.05.2023

24 мая 2023 г. адбудзецца бясплатны вебінар Еўрапейскай службы кансультацыйнай падтрымкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (The European IP Helpdesk) на тэму «Правы інтэлектуальнай уласнасці і праграмнае забеспячэнне».

На вебінары будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца аховы і выкарыстання праграмнага забеспячэння (ПЗ), найбольш прыдатнага прававога рэжыму абароны ПЗ, а таксама відаў выкарыстання прадуктаў і паслуг (ліцэнзаванне з адкрытым зыходным кодам, стартапы і інш.).      Дадзены вебінар актуальны для тых, хто займаецца распрацоўкай і эксплуатацыяй ПЗ, а таксама яго набыццём або ліцэнзаваннем.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб вебінары і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах РЦТТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: intellectual-property-helpdesk.ec.europa.eu/

Вверх