18.03.2023

Пётр Альбінавіч Красочка нарадзіўся 26 студзеня 1958 г. у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці. У 1979 г. скончыў факультэт ветэрынарнай медыцыны Віцебскага ветэрынарнага інстытута (з 1994 г. – Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). У 1980 г. паступіў у аспірантуру Віцебскага ветэрынарнага інстытута, якую скончыў у 1985 г.

У 1988 г. П. Красочка абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата ветэрынарных навук, у 1997 г. – доктарскую дысертацыю. У 1999 г. яму было прысвоена званне прафесара.

Галіна навуковых інтарэсаў – ветэрынарыя, жывёлагадоўля, біятэхналогія вытворчасці вакцын. Вядомы ў краіне і за мяжой як спецыяліст у галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі, апітэрапіі. Распрацаваў і прапанаваў да ўкаранення прынцыпова новыя сродкі дыягностыкі, прафілактыкі, хімія- і імунатэрапіі вірусных і бактэрыяльных інфекцый буйной рагатай жывёлы, зуброў, свіней, драпежных і птушак. Для прафілактыкі інфекцыйных захворванняў распрацаваў да ўжывання 25 супрацьвірусных і антыбактэрыйных вакцын для сельскагаспадарчых жывёл з эфектыўнасцю дзеяння 90-98 %. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць больш за 60 ветэрынарна-санітарных правілаў, інструкцый, рэкамендацый, што дазваляе падтрымліваць у краіне ўстойлівы дабрабыт па інфекцыйных захворваннях жывёл.

П.А. Красочка мае больш за 850 навуковых прац, у т. л. 25 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, больш за 50 патэнтаў і заявак на вынаходствы Рэспублікі Беларусь, 4 патэнта на карысныя мадэлі Украіны, 1 патэнт на вынаходства Расійскай Федэрацыі, 3 патэнта на вынаходствы Рэспублікі Малдова.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі 

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: vsavm.by/
Вверх