08.04.2023

Іван Адамавіч Лявіцкі нарадзіўся 2 ліпеня 1945 г. у вёсцы Бортнікі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1963 г. скончыў сярэднюю школу      г. п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, у 1968 г. – Беларускі політэхнічны інстытут, затым аспірантуру, дактарантуру.

У 1983 г. І.А. Лявіцкаму прысвоена вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук, у 1993 г. – званне дацэнта па кафедры тэхналогіі сілікатаў, у 2000 г. – доктара тэхнічных навук, у 2003 г. – вучонае званне прафесара.

Сфера навуковых інтарэсаў І.А. Лявіцкага – тэхналогія сілікатаў, вывучэнне працэсаў фізікахіміі і тэхналогіі сілікатаў. Распрацаваў асновы атрымання керамічных і шклопадобных матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі, арганізаваў тэхналогію вытворчасці керамікі, керамічнай пліткі і абліцавальных матэрыялаў.

І.А. Лявіцкі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2005 г.), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2009 г.), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005 г.), Ганаровымі граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1995 і 2000 гг.), сярэбраным (1979 г.) і бронзавым (1987 г.) медалямі ВДНГ СССР. У 2010 г. прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: rntbcat.org.by/
Вверх