Вынікі работы па ўдасканальненню заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў першым паўгоддзі 2020 года
28 июля 2020
Цікавае
У першым паўгоддзі 2020 года Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) праводзілася работа па падрыхтоўцы 36 праектаў нарматыўных прававых актаў і 5 праектаў міжнародных дагавораў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, з іх былі выданы (падпісаны, прыняты): 1 Закон Рэспублікі Беларусь, 4 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1 пастанаўленне Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
Вялась работа ў першым паўгоддзі 2020 года |
З іх выдана (падпісана, прынята) |
|
Праекты нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
6 |
- |
Праекты законаў Рэспублікі Беларусь |
7 |
1 |
Праекты міжнародных дагавораў/падрыхтоўка прапаноў аб удзелу ў міжнародных дагаворах |
5 |
- |
Праекты пастанаўленняў Савета Міністраў |
10 |
4 |
Праекты пастанаўленняў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. |
13 |
1 |
Найбольш важнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія былі прыняты ў разгляданы перыяд, з’яўляюцца:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2020 г. № 19-3 «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступа сляпых і асоб з парушэннем зроку або іншымі абмежаванымі магчымасяці ўспрымаць надрукаваную інфармацыю да апублікаваных твораў»;
- пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2020 г. № 303 «Аб змяненні пастанаўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2011 г. № 1609», якая прадугледжвае ўнясенне змяненняў у пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2011 г. № 1609 «Аб калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі».
З актуальнай інфармацыяй аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў раздзеле «Заканадаўства» па спасылцы.
Фота: НЦІУ