03.08.2023

28-29 верасня 2023 г. Федэральная служба па інтэлектуальнай уласнасці (далей – Распатэнт) правядзе ў Маскве XXVII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Інтэлектуальная ўласнасць для дзяржавы і чалавека» (далей – канферэнцыя).

Канферэнцыя з'яўляецца прадстаўнічай міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання і вырашэння актуальных задач, звязаных з аховай, абаронай і выкарыстаннем вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.

Праграма ўключае стратэгічныя сесіі, панэльныя дыскусіі, тэматычныя секцыі і круглыя сталы. Эксперты, запрошаныя спікеры і ўдзельнікі канферэнцыі абмяркуюць шырокі спектр тэм:

  • Сістэма ранняга рэагавання Распатэнта. Навігацыя за межамі патэнтнай аналітыкі;
  • Інструменты інтэлектуальнай уласнасці як стратэгічны рэсурс кіравання навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі ў галіне аховы здароўя;
  • Інтэлектуальная ўласнасць як аснова навукова-тэхналагічнага задзела;
  • Інтэлектуальная ўласнасць у грамадзянскім абароце: тэндэнцыі і перспектывы;
  • Агульная Еўразійская экспертна-інфармацыйная прастора: выклікі і перспектывы.       

У рамках мерапрыемства будзе прэзентаваны новы праект Распатэнта – падкасты, прысвечаныя актуальным пытанням і трэндам у сферы інтэлектуальнай уласнасці, з удзелам прадстаўнікоў Распатэнта і ФІПУ і запрошаных экспертаў.

Па пытаннях рэгістрацыі і ўдзелу ў канферэнцыі звяртацца па электроннай пошце: patent.conferenc2023@rupto.ru.

Па матэрыялах Распатэнта

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Pexels

Вверх