Запуск уласнага YouTube-канала НЦІУ
28 октября 2019
Цікавае
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці інфармуе аб запуску ўласнага YouTube-канала. Усё самае актуальнае – глядзім тут.
Увазе грамадскасці прадстаўлена адразу некалькі новых ролікаў: рэпартаж з рэгіянальнага семінара «Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для універсітэтаў і навукова-даследчых устаноў», які прайшоў 23-24 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, «Робім рэпосты правільна» з каментарамі вядучага спецыяліста упраўлення права і міжнародных дагавораў Кацярыны Янцікавай і «Ранішнія прафесіі» з начальнікам аддзела рэгістрацыі правоў цэнтра па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі Таццянай Цэдрык.
Падпісвайцеся, каб нічога не прапусціць!